Клуб вуснага гісторыка распачаў новы сезон



Клуб вуснага гісторыка распачаў новы сезон у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна пасяджэннем “Менск. Мазаіка ідэнтычнасцяў”.

Гаворыць гісторык Андрэй Ліневіч:    

– Тэма, якую мы абралі, носіць назву “Менск. Мазаіка ідэнтычнасцяў”. Нарадзіліся многія ў Менску, і для нас Менск, як родны горад. І калі мы кажам адкуль мы, дзе мы нарадзіліся, мы ўзгадваем горад Менск. Але, калі збіралі матэрыял для “Архіва вуснай гісторыі”, мы заўважылі адну такую дэталь. Калі просіш менчукоў  распавесці пра сваю Радзіму, пра свой горад, яны згадваюць у першую чаргу вуліцу, яны згадваюць раён. Родным месцам для іх, фактычна малой Радзімай, з’яўляецца не сам горад, а тая невялікая вуліца.

„Беларускі архіў вуснай гісторыі” акумулюе сведчанні відавочцаў падзей ХХ-га стагоддзя. Тэматычныя пасяджэнні клуба адбываюцца штомесяц у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск