Кніга памяці Івана Лепешава “Краявіды роднай мовы”



Кніга, прысвечаная памяці прафесара гарадзенскага купалаўскага універсітэту Івана Лепешава, “Краявіды роднай мовы” з’явілася на кніжным рынку Беларусі.

Гэты зборнік артыкулаў, рыхтаваўся яго калегамі да яго 90-годзьдзя.

На жаль, сам Іван Лепешаў, не паспеў асабіста патрымаць яго у руках.

Смерць прафесара, 12-га кастрычніка, прымусіла рабіць рэдакцыйныя праўкі ва ўжо гатовы макет.

Кажа яго калега, выкладчыца ўніверсітэту Ала Петрушкевіч.

– Гэта кніга, якую вырашылі выдаць ягоныя вучні, ягоныя паслядоўнікі, зрэшты – ягоная кафедра да яго 90-годдзя. Галоўны рэдактар Мікола Даніловіч – адзін з самых знакамітых яго вучняў і паслядоўнікаў. Універсітэт на гэтае выданне грошай не меў, аўтары артыкулаў складкі рабілі. На гэтыя грошы кніга павінна была паўстаць.

Зборнік чакае свайго чытача. Як згадваюць калегі прафесара Лепешава, ён лічыў, што навуковыя кніжкі павінны фінансавацца дзяржавай. І толькі кнігі сваіх артыкулаў прафесар  штогод выдаваў за свой кошт, дзякуючы прыватнаму выдавецтву “ЮрсаПрынт”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя