Кніга пра гістарычнае краязнаўства Беларусі



Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава выдаў унікальную кнігу выкладчыка Міколы Півавара “Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг.”.

Кандыдат гістарычны навук Мікола Півавар даследуе краязнаўства Віцебшчыны, выдаў шэраг кніг. У новым навуковым выданні аўтар грунтоўна апісаў асноўныя этапы развіцця гістарычнага краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гадах: здабыткі і дасягненні, праблемы і недахопы савецкага перыяду ў дзяржаўным, грамадскім і школьным накірунках.

Аўтар цікава распавёў пра жыццё і дзейнасць беларускіх краязнаўцаў ў 1961-1991 гадах. Ён прыгадаў такіх асобаў, як Алесь Белакоз, Язэп Стаброўскі, Рыгор Родчанка, Генадзь Каханоўскі, Апанас Цыхун, Міхаіл Мельнікаў, Уладзімір Содаль, Міхаіл Ляпеха, Валянціна Кухарава і многіх іншых.

v

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск