Кніга пра слонімскія праваслаўныя святыні



У Слонімскай друкарні накладам 1000 асобнікаў выйшла з друку кніга слонімскага журналіста і краязнаўца Васіля Афанасіка “Загадкі слонімскіх святынь”.

Кніга выйшла на рускай мове і прысвечана яна гісторыі праваслаўных храмаў Слонімшчыны, а таксама жыццю і дзейнасці тых святароў, якія ў гэтых храмах служылі і многія загінулі падчас войнаў і сталінскіх рэпрэсій.

У кнізе змешчана больш за 100 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю слонімскіх святынь. Дарэчы, гэта не першая кніга Васіля Афанасіка, прысвечаная праваслаўнай веры. З друку выйшлі таксама яго выданні “Тайны Сынковіцкага храма” і “Нязгасная лампада”.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя