Кнігі для бібліятэкі Жыровіцкага манастыра



Пісьменнік, журналіст і публіцыст Міхась Скобла 24 сакавіка наведаў Жыровічы Слонімскага раёна з духоўным падарункам. Ён прывёз і падараваў Жыровіцкаму манастыру шмат беларускіх кніг.

Сярод падарункаў – “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Каложскі дабравест”, кнігі Ларысы Геніюш і іншыя выданні. Беларускія кнігі прыняў манах Іаан (паэт Зьніч, Алег Бембель). Па словах манаха Іаана, усе гэтыя выданні будуць перададзены ў бібліятэку рэдакцыі багаслоўска-літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель”, які выдаецца ў Жыровіцкім манастыры.

Дарэчы, у гэты дзень 375 гадоў таму назад Жыровічы атрымалі статус мястэчка.

Беларускае Радыё Рацыя