Кнігу “Трое ў чоўне і пёс з імі” прэзентавалі на Менскім кніжным кірмашы



Класічны роўд-аповед Джэрома Клапкі Джэрома набыў беларускае гучанне і адценне.

Пра актуальнасць перакладу “Трое ў чоўне і пёс з імі” падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы распавёў перакладчык выдання Павел Касцюкевіч:

– Зараз самы час. Усе пакаленні, якія былі за намі, усе былі галодныя, была вайна. Мы першыя два пакаленні, што мы наеліся, а кніжка «Трое ў чоўне і пёс з імі», думаю, што гэта менавіта тая кніга, калі ўпершыню цывілізацыя прыйшла да свайго вось такога рафінавання – дзе мы сытыя людзі, жартуюць, ідуць у адпачынак. Я думаю, і добра, што зараз перакладзеная гэтая кніга.

Набыць твор Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” на беларускай мове можна ў менскай кнігарні «Логвінаў» альбо праз ейны сайт.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя