„Кніжны воз”: дзіцячыя аўдыёкніжкі па-беларуску



З’явілася прыкладанне для праслухоўвання дзіцячых аўдыёкніг па-беларуску „Кніжны воз”.

Гаворыць яго распрацоўшчык Міхась Бутылін:

– Я фактычна абіраю тыя аўдыёказкі, якія падабаюцца маім дзецям і якія, я лічу, будуць цікавыя большасці беларускамоўных і ўвогуле беларускіх дзяцей. Пішу ці знаёмым аўтарам ці знаёмым знаёмых таму, што ўсё ж наша беларускамоўная тусоўка не такая ўжо вялікая, таму мы больш менш адзін аднаго ведаем.

Ужо зараз у бясплатным прыкладанні можна паслухаць творы Людмілы Рублеўскай i Аляксандры Грахоўскай. „Кніжны воз” можна спампаваць у суполцы на Facebook.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com