Князёўна Рагнеда – у аповесці і малюнках



Унікальную кнігу выдаў у Мtнску пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Кніга называецца “Аповесць пра князёўну Рагнеду”. Яна адрасавана ў першую чаргу школьнікам, бацькам і настаўнікам. Яе наклад даволі вялікі – 2500 асобнікаў.

Рагнеда Рагвалодаўна, Гарыслава (966 — 1000) — княжна полацкая, дачка полацкага князя Рагвалода, адна з жонак вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Пісьменнік вельмі цікава і зразумела распавёў пра жыццё славутай полацкай князёўны Рагнеды, якая пакінула ў беларускай гісторыі незабыўны след.

Кнігу вельмі прыгожа аформіла мастачка Ганна Раманоўская.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/1988893554711979/ Yauhen Kazantseu

    На вокладцы – анахранізм. Дзяўчынка стаіць на беразе даволі шырокага судаходнага вадаёма, на супрацьлеглым беразе якога на пагорку стаіць драўляны дзядзінец з пяццю вежамі. На іншай ілюстрацыі – „абрэзаны” выгляд таго ж дзядзінца з трыма вежамі, над сцяной якога ўзвышаецца белы з залатымі купаламі гмах Сафійскага сабора XI ст., выгляд якога адпавядае макету ў экспазіцыі Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Анахранізм у тым, што калі дзяўчынка – Рагнеда, то вадаём не можа быць ракой Дзвіной, бо дзядзінец Полацка або гарадзішча пры Рагвалодзе знаходзіўся на нешырокай рацэ Палаце. У рэальнасці з паўднёвага берага Дзвіны ў часы Рагнеды (X ст.) можна было назіраць толькі меркаванае капішча на месцы будучага сабора. Паказаны мастачкай выгляд можна было назіраць толькі ў першай палове XI ст. падчас княжання Ізяслава і Брачыслава, калі над Дзвіной быў збудаваны новы дзядзінец або Верхні замак. Больш падрабязна гісторыя горадабудаўніцтва Полацка выкладзеная ў манаграфіі Д. У. Дука „Полацк і палачане (IX-XVIII стст.)” і яго ж дысертацыі „Полацк IX-XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіцце (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”.
    Яшчэ адна памылка мастачкі ў тым, што сабор павернуты алтаром на поўдзень, у той час як сапраўдны Сафійскі сабор павернуты часткова захаванай алтарнай часткай XI ст. на ўсход.
    Значна дакладнейшыя ілюстрацыі П. Татарнікава для кнігі „Айчына: маляўнічая гісторыя. У 2 ч. Ч. 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі”. На С. 12-13 паказаны Полацк Рагвалода (IX-X стст. http://tatarnikov.com/upload/images/illustrations/Ajchyna/Lovy.jpg), а на С. 18-19 – Ізяслава і Брачыслава (XI ст. http://tatarnikov.com/upload/images/illustrations/Apovest/apovest_5.jpg).
    У абодвух выпадках мастак таксама абраў выгляд з паўднёвага берага Дзвіны, але з вышыні птушынага палёту. Адзіны наўмысны анахранізм апошняй ілюстрацыі – той жа Сафійскі сабор, размешчаны належным чынам (алтаром на ўсход) выключна дзеля зручнасці чытача. З той жа мэтай усе адметнасці горада падпісаныя.

Комментарии для сайта Cackle