“Колер Беларусі” Анемпадыстаў прадставіў у Гародні



Кнігу пад назвай “Колеры Беларусі” аўтар “Народнага Альбому” Міхал Анемпадыстаў прэзентаваў гарадзенцам. У Цэнтры гарадскога жыцця, дзе некалькі тыдняў таму адбылася выстава Анепадыстава пад назвай “Колер Беларусі”, сабралося два дзясяткі аматараў культуры рознага ўзросту.

Чым адметна гэтае выданне – распавядае Міхал Анепандыстаў:

– Спроба даследаваць гісторыю беларускай каларыстыкі. Каларыстака і колер ўвогуле не існуем самі па сабе, яны заўсёды частка чагосьці – перадусім культуры. Гэта адначасова і даследаванне гісторыі беларускай культуры праз прызму каларыстыкі. Кніга мае яшчэ багатую тэкставую частку. Тэкставая частка ў кнізе галоўная. Ілюстрацыі – гэта і ёсць ілюстрацыі, гэта тое, што ілюструе тэкставы матэрыял. Некаторыя працы, якія былі на выставе, увайшлі ў кнігу, некаторыя не ўвайшлі. Некаторыя працы, якія ёсць у кнізе, не былі прадстаўлены на выставе.

Па словах Міхала Анепадыстава выданне будзе цікава не толькі адмыслоўцам ад культуры, але і дызайнерам, і мастакам, а таксама беларускім ідэолагам.

Беларускае Радыё Рацыя