«Колеры, формы i сны» – выстава ў дзвюх прасторах Гародні
Скульптура і жывапіс да Дня Святога Губерта прадстаўлены ў гарадзенскіх прасторах «У майстра» і Цэнтр гарадскога жыцця. Праект мае назву „Колеры, формы i сны” і з’яўляецца першым падобным супольным праектам ў горадзе.
Карціны ад магілёўскай мастачкі Аксаны Еўдакіменка ўпрыгожваюць сцены галерэі «У Майстра», дзе і адбылося адкрыццё выставы
Распавядае Аксана Еўдакіменка:
— На выставе — працы за апошнія два гады: 2016 і 201. Гэта. Вядома, не ўсе працы, якія я зрабіла за гэты час. Былі адабраныя працы, якія больш-менш падыходзяць па тэматыцы, і якія можна сабраць у такую невялікую ўтульную галерэю. Мне вельмі падабаецца абстракцыя і фігуратыў. У сваіх працах я стараюся рабіць такі мікс з фігуратыву і абстракцыі.
Большасць скульптур Андрэя Вераб’ёва знаходзяцца ў дзвюх залах Цэнтра гарадскога жыцця і па словах аўтара яны з’яўляюцца партрэтамі яго самога: — Мае працы ёсць ўжо і 10-гадовай даўніны некалькі, але ёсць і найноўшыя. Адна з іх літаральна заўчора была адлітая ў бронзе. Гэта мой роздум пра жыццё, мае пачуцці да жыцця. У асноўным гэта аўтапартрэты, альбо партрэт кожнага чалавека. Калі думаю пра сябе, пра жыццё пра час, да мяне прыходзяць ідэі, якія вогсь такім чынам увасабляюцца ў аб’ёме.
Паглядзець працы жывапісу і скультуры ў Гародні можна да 21 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
