“Колеры Светы Прасторы” Марты Шматавай



Сюрэалізм Марты Шматавай на выставе ў Гародні. Да свята горада ў галерэі “У майстра” адбылося адкрыццё выставы пад назвай “Колеры Светы Прасторы”.

Тузін вялікіх карцін на сценах галерэі ў сюрэалістычнай манеры паказваюць ўнутраны свет чалавека. Пра выставу распавядае аўтарка:

– Дакладней таму ідэальнаму я, якое існуе ў кожным з нас. Я спадзяюся сваімі карцінамі справакаваць у гледачоў дыялог з гэтым самым яго ідэальным я. Самі карціны, гэта фігуратыўнае мастацтва, паўсюль людзі галоўныя героі. Размова ідзе не пра жыццё чалавека ў знешнім свеце, у свеце, які бывае мітуслівым, і падумаць пра нешта важнае, пра тое што адбываецца ў ім самім.

Мастацтвазнаўца Святлана Камісарук называе пабачаныя працы – аптымістычнымі:

– Самае адметнае і цікавае для нашага сучаснага светаадчування, што ўспрыняцце чалавека вельмі аптымістычнае. Гэты чалавек з вялікай літары, які імкнецца да нечага светлага, добрага, вечнага. Таму на палотнах мы бачым узнёслыя, светлыя твары людзей, якія даюць нам усім нам надзею на лепшае жыццё, пануе атмасфера любві, чалавека да іншых людзей, да свету ў цэлым.

На адкрыццё экспазіцыі прыйшлі гарадзенскія мастакі разам з якімі вучылася Марта Шматава, вучні каледжу мастацтваў, ды іншыя асобы. Пабачыць карціны на выставе “Колеры Светы Прасторы” можна да сярэдзіны кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня