“Коткі ў польскім коміксе”: выстава і майстар-клас



У Менску працягваюцца мерапрыемствы мульціжанравага фэсту “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. У пятніцу, 21 лістапада, у сталічнай галерэі “Ў” адбудзецца выстава “Коткі ў польскім коміксе”.

Кажа арт-дырэктар кнігарні Павел Касцюкевіч:

– 21 лістапада – у нас “Коткі ў польскім коміксе”. Гэта такая выстава. На наступны дзень адбудзецца майстар-клас, на якім будзем вучыць дзетак і дарослых маляваць, усе выйдуць з коміксам. Гэта будзе 22 лістапада, у суботу.

Наступнае мерапрыемства Месяца польскай літаратуры адбудзецца ў кнігарні “логвінаЎ” 26 лістапада. Тут будзе прэзентаваная кніга Анджэя Франашэка “Мілаш. Аўтабіяграфія” з удзелам аўтара. Гэта самы грунтоўны на сёння жыццяпіс лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя