„Краіна гармоніі і святла” ў Глыбокім



„Краіна гармоніі і святла” – выстава рэпрадукцый карцін Мікалая Рэрыха адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры. Яна прымеркавана да 140-х угодкаў з Дня нараджэння Рэрыха і 80-х угодкаў падпісання Пакта Рэрыха – першай міжнароднай дамовы пра ахову мастацкіх, навуковых устаноў і гістарычных помнікаў.

Кажа старшыня беларускага аддзялення Міжнароднага Цэнтра імя Рэрыха Наталля Базылёва:

– Рэрых адчуваў рэальную пагрозу вайны, і ён казаў, што кожная краіна ў сэрца свайго беражэ імёны, якія вядуць яе да святла. У нас таксама такія імёны ёсць – гэта Кірыл Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына. Яны нас таксама вядуць да святла, калі мы пра іх прыгадваем, то мы становімся лепш і дабрэй.

Мікалай Рэрых на працягу жыцця напісаў каля сямі тысяч карцін, шматлікія з якіх знаходзяцца ў вядомых галерэях свету. У Беларусі – толькі тры творы мастака. Рэрых вядомы яшчэ як грамадскі дзеяч, філосаф-містык, пісьменнік, падарожнік ды археолаг.

Беларускае Радыё Рацыя