Круглы стол “Гісторыя ў скульптуры” ў музеі Азгура



Як павінны выглядаць помнікі гістарычным асобам? Помнік – гэта твор мастацтва ці гістарычны фотаздымак? Хто павінен вырашаць дзе і як ставіць помнікі?

Гэткія і падобныя да іх пытанні звычайна ўзнікаюць падчас грамадскага абмеркавання кожнага новага праекта манументальнага скульптурнага твора. Хто можа даць на іх адказы? Здавалася б, што дакладныя адказы маюць скульптары, якія ствараюць помнікі, і гісторыкі, якія вывучаюць мінуўшчыну. Але на практыцы, погляды скульптараў і гісторыкаў часта вельмі адрозніваюцца.

Галоўная мэта круглага стала “Гісторыя ў скульптуры” – даць магчымасць навукоўцам і мастакам абмеркаваць існуючыя падыходы да ўвасаблення беларускай гісторыі ў манументальных помніках і паспрабаваць выпрацаваць агульныя падыходы, да таго, як жа павінны выглядаць помнікі гістарычны асобам?

Ініцыятары правядзення круглага стала – скульптар, сябра грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў” Сяргей Аганаў і кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі прапануюць удзельнікам абмеркаваць магчымасць выпрацоўкі дзейснага механізма супольнай творчай і навуковай працы над помнікамі гістарычным асобам.

20 снежня

Музей Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Пачатак а 17-й

Уваход вольны!