“Крылы Халопа” накіраваліся ў гастрольны тур з „Чарнобылем”



Берасцейскі тэатр “Крылы Халопа” накіраваўся ў гастрольны тур з дакументальным спектаклем “Чарнобыль”. Санкт-Пецярбург, Масква, Менск, Калінінград цягам бліжэйшага месяцу пабачаць твор незалежных тэатралаў. У родным Берасці паказ запланаваны на 29 красавіка.

Падрабязней пра змест спектакля апавядае сябра каманды “Крылаў Халопа” Алена Штык-Бажко:

– Асновай спектакля «Чарнобыль» сталі матэрыялы дзвух экспедыцый тэатра ў беларускую зону адсялення і Палескі радыёцыйны экалагічны запаведнік. Таксама асновай сталі матэрыялы інтэрв’ю, якія былі ўзяты ў людзей, што непасрэдна былі сведкамі падзеі, дакументы, звязаныя з наступствамі аварыі, матэрыялы інтэрнэт-форумаў, прысвечаныя будаўніцтву першай АЭС у Беларусі.

Спектакль пастаўлены ў тэхніцы verbatim з выкарыстаннем тэхналогій інтэрактыўнага і мультымедыйнага тэатру, – зазначаюць акцёры “Крылаў Халопа”.

У 2016 годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

czarnobyl_spiektakl

Беларускае Радыё Рацыя