Крытыка ў сучасным літаратурным працэсе



Якое месца ў сучасным літаратурным працэсе займае крытыка? Пра гэта вялася гаворка на дыскусіі ў Менскім музеі Максіма Багдановіча. Гаворыць прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

У нас адбылася дыскусія літаратурных крытыкаў новай генерацыі. Мы абмеркавалі 2017 год, абмеркавалі сітуацыю з літаратурай, з літаратурнай крытыкай і прыйшлі да высновы, што і там і там ёсць істотныя праблемы і мы іх спрабуем вырашыць. А менавіта тое, да чаго мы прыйшлі гэта тое, што павышаць статус літаратурнай крытыкі праз стварэнне нейкіх новых праектаў у гэтай галіне і проста шчыра працаваць і не складаць зброі.

Маладыя крытыкі абмяркоўвалі новыя шляхі, якімі могуць данесці свае думкі, меркаванні да чытача. Дыскусію арганізаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск