“Крывіцкая Мекка”



У менскім Літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава, прысвечаная віленскаму перыяду жыцця паэта.

Распавядае дырэктарка музея Алена Ляшковіч:

Адкрываем мы вельмі незвычайную, але вельмі цікавую і вельмі цёплую выставу, якая прысвечана, няхай прабачаць мяне літоўцы, нашай Вільні. Але, сапраўды, гэта сумесны горад. Горад, які невыпадковы ў жыцці Янкі Купалы, дзе ён стаў як нацыянальны паэт. Я вельмі рада, што наш музей ужо другі год ладзіць сумесную выставу з беларусамі Вільні, з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні».

Да нядаўняга часу сама згадка імя аднаго з бацькоў БНР – Івана Луцкевіча – на афіцыйным узроўні была непажаданая. Сёлета побач з купалаўскім музеем усталяваны памятны знак братам Луцкевічам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара