Ксёндз Вячаслаў Барок: Вельмі захапляюся Францішкам Скарынам і ягонай працай



20 студзеня пройдуць набажэнствы ў касцёлах розных краін у гонар 500-годдзя “Малой падарожнай кніжкі” Францыска Скарыны. Увага да кнігі для людзей у дарозе праз 500 гадоў звернута нездарма. Яна карысная для веруючых і неверуючых. 10 мудрых думак з гэтай кніжкі застаюцца актуальнымі да гэтага часу для ўсіх нас, кажа ксёндз Вячаслаў Барок:

Вячаслаў Барок

„Захапляе, калі чытаеш гэтыя думкі, чуеш гэтую глыбіню. І ва ўсім гэтым ёсць вялікая любоў у сэрцы гэтага чалавека, да свайго роднага кутка. Асабіста я вельмі захапляюся Францішкам Скарынам і ягонай працай, ягонай любоўю да Бацькаўшчыны, да Полацку. У свой час мы будавалі каталіцкі храм у Расонах. Сярод 4 фрэсак, адна была прысвечаная Францішку Скарыне”.

Слухайце размову цалкам у далучаным файле:

Паводле ксяндза Вячаслава, калі б Францішак Скарына жыў у сучаснай Беларусі, то за гэтыя 10 думак ён, як мінімум, 10 сутак бы атрымаў, а за “Малую падарожную кніжку” – крыміналку. Таму нашым людзям для паляпшэння якасці жыцця абавязкова трэба з ёю пазнаёміцца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]