Кулінарную кнігу для дзяцей прэзентавалі ў Менску



Кулінарную кнігу для дзяцей прэзентавалі ў менскай бібліятэцы імя Цёткі . “Смачная кніга” Аксаны Спрынчан з’явілася, дзякуючы дзяржаўнаму выдавецтву “Мастацкая літаратура”.

Гаворыць аўтарка кнігі:  

– Уразіў усіх Юрый Пацюпа, які гатаваў мачанку. Гэта было нешта неверагоднае. Паэт, філосаф, мовазнавец гатуе так, што забываешся пра ўсё на свеце. Гатаваў ён проста ў зале на вачах у прысутных. Бібліятэка Цёткі яшчэ не бачыла такога цуду! І сапраўды ён паказаў сябе як чалавек, які, ну, не прападзе, і накорміць усю Беларусь.

Кнігу прэзентавалі ў межах праекту “Паэтычнага Тэатру АРТ-С”, які ўжо дванаццаць гадоў ладзіць свае выступы на пляцоўцы бібліятэкі імя Цёткі ў Менску.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара