Культпратэст працягваецца ў беларускай інтэрнэт-прасторы



Флэшмоб стаў цэлай культурніцкай кампаній.

Толькі ў тэлеграм-суполцы да яго далучылася каля тысячы чалавек, — распавёў удзельнік паэт, перформер Артур Камароўскі:

– Дакладана не памятаю той момант, калі я патрапіў у гэтую суполку, але я патрапіў, можна сказаць, вельмі трапна, таму што я адразу ўбачыў, што рыхтуецца такі маніфест, і літаральна праз некалькі дзён яго паказалі і я  прачытаў, мне гэта было вельмі блізка, адгукнулася тое, што там было напісана. Таму я нават не думаў, прымаць у гэтым удзел, ці не, я запосціў сабе ў фэйсбук, падзяліўся гэтай інфармацыяй.

Правядзенне флэшмоба Культпратэст не абмежаванае нейкім фарматам ці тэрмінам. Да яго можа далучыцца кожны жадаючы, хто мае адносіны да культуры, і апублікаваць тэст на старонках сацыяльных сетак, напісаць верш або зняць відэа.

Беларускае Радыё Рацыя