«Купалаўскія адрасы ў Славакіі»
У сталічным Музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі аўтарства Міколы Труса «Купалаўскія адрасы ў Славакіі». Гаворыць Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Славаччыны ў Беларусі Ёзеф Мігаш:
— У трыццатыя гады гэта было не так проста. Каб тады дэлегацыя з Савецкага Саюза прыехала у Чэхаславаччыну і стварыла прынцыповую пазіцыі і масты для нашых узаемадачыненняў. Таму, Янка Купала, гэта не проста вялікі паэт Беларусі, ён быў таксама знакавай фігурай у тым, што тычыцца беларуска-славацкіх дачыненняў. Я хачу падзякаваць спадару Трусу за тое, што ён стварыў такую цудоўную кніжку.
Падчас цяперашняга візіту беларускай дэлегацыі ў Славаччыну была дасягнута дамоўленасць з тамтэйшымі ўладамі на ўсталяванне памятных шыльдаў, прысвечаных Янку Купалу.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
