Купалле каля вёскі Бабча



Грамадскія актывісты Лепельшчыны зладзілі свята Купалле на раскопках каля вёскі Бабча. Там заканчваюць археалагічныя раскопкі часоў сярэднявечча  навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, настаўнікі і школьнікі.

Па словах гасцей свята з Прагі, купальская праграма ля вёскі Бабча і возера з аднайменнай назвай асабліва спадабалася дзецям:

– Мне спадабалася, такога вогнішча ў жыцці не бачыла. Тут файныя народныя танцы, падабаецца, што тут шмат дзяцей.

– Мне спадабалася беларускае Купалле.

– Вельмі задаволена арганізацыяй Купалля тут, дзеці добра аднесліся да гэтага. Адчуваецца народнае, фальклорнае, старадаўняе, гэтыя танцы народныя, гульні народныя, вогнішча, якое запальвае самы старэйшы. Усё гэта ўзята з даўніны.

– Моладзь танчыць лоўка. У нас “Кракавяк” быў, “Падыспань”, а “Ойра-ойра” не было, так мы не адзначалі.

Падчас свята адбыўся выступ лепельскай фаер-шоў  групы “Парадокс”. Гучала старажытная беларуская музыка, ладзіліся традыцыйныя беларускія танцы, карагоды, гульні. Усіх прысутных частавалі беларускімі стравамі ды напоямі.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара