Купалле на хутары Вайцюшкевіча



На хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне, прайшло традыцыйнае свята Купалле.

Дзясяткі людзей, якія з’ехаліся з усёй Беларусі, каб разам адсвяткаваць спрадвечнае беларускае свята так, як гэта рабілі шмат гадоў таму нашыя продкі. Госці збіралі кветкі, плялі вянкі, а пасля ішлі да Нёмана, дзе вадзілі карагоды вакол вогнішча. Сярод дзяўчын абралі Купалінку, а напрыканцы яны пускалі вянкі па рацэ.

Усё святкаванне адбывалася пад музычнае і спеўнае суправаджэнне капэлы Алеся Лася, якую запрасіў гаспадар хутара – музыка Зміцер Вайцюшкевіч:

– У нашых краях пры маёй памяці на Нёмане заўсёды святкавалі на пачатку ліпеня і мы гэтую традыцыю падтрымліваем. Я вельмі рады, што музычная частка добрая, што людзям вельмі спадабалася, што гэтая традыцыя жыве. Тут танцы адбываюцца, людзям маладым і старэйшым гэта даспадобы. Запрашаю наступным разам усіх слухачоў Радыё Рацыя.

Свята Купалле ў Вайцюшках працягнулся танцамі ў альтанцы на хутары да глыбокай ночы пад старадаўнюю беларускую музыку ў выкананні капэлы Алеся Лася.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя