Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала Антаніна Хатэнка



Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала Антаніна Хатэнка.

Як паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў, у 2022 годзе рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзімbра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан літаратурная прэмія Міхася Стральцова была прысуджаная паэтцы Антаніне Хатэнцы с фармулёўкай:

«За вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў».

Антаніна Хатэнка нарадзілася ў сям’і настаўніка 28 красавіка 1956 года ў вёсцы Зенькаўцы Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ №4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва „Народная асвета” (1982-85), у «Белтэлерадыёкампаніі», працавала вядучым спэцыялістам па этнаграфіі ААТ СП «Іўкон».

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.

Першы лаўрэат прэміі імя Анатоля Іверса (2019).

Кнігу выбранага „Вербніца”, якая была падрыхтаваная да гэтай урачыстасці, ужо можна купіць у Акадэмкнізе і ў інтэрнэт-кнігарнях Тэхналогія і Knihi.by.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]