Лаўрэатка прэміі „Філіп Морыс” з Дзятлава напісала новую кнігу



У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла з друку новая кніга пісьменніцы з Дзятлава Леанарды Юргілевіч “Калі адлятуць журавы”. Кніга складаецца з 34 кароткіх апавяданняў-замалёвак, аб’яднаных агульнай тэмай нялёгкага чалавечага жыцця. Ці можна вымераць шчасце? Як змянілася адвечная праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей? У чым моц надзеі?.. Леанарда Юргілевіч пры дапамозе сакавітай самабытнай мовы, абраўшы ў якасці месца дзеяння сучасную беларускую вёску (аграгарадок), паказвае тое, што хаваецца за безліччу пакут, якімі напоўнена жыццё, і дае чытачам магчымасць самім зразумець, што ж сярод гэтага ўсяго найбольш істотнае.

Нагадаем, што сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Леанарда Юргілевіч некалькі разоў аўтарка станавілася лаўрэатам часопіса “Вожык”. Была ўдзельніцай Усебеларускага фестывалю сатыры і гумару “Аўцюкі-2000”, дзе атрымала дыплом “За развіццё традыцый беларускага гумару”.

У 2002 годзе Леанарда Юргілевіч была ўдастоена спецыяльнага дыплома і прэміі амерыканскай кампаніі “Філіп Морыс” за перамогу ў конкурсе для журналістаў, якія пішуць на сацыяльную тэматыку.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]