Lavon Volski. World Online Tour Stay home. Акустыка на карантыне



Дарагія сяброўкі і паважаныя сябры! Няпростыя часы напаткаў увесь свет. За вокнамі вясна і сонейка, хочацца сустрэцца з вамі ў нейкай утульнай залі, паспяваць, паразмаўляць, убачыць вашыя вочы… Але, на жаль, у бліжэйшыя часы варта заставацца дома – заўжды, калі гэта магчыма. Дзеля саміх сябе, дзеля блізкіх, дзеля ўрачоў, што знаходзяцца на самым вастрыі вайны.

Дзеля гэтага, не чакаючы цудаў, мы перанеслі ўсе live-канцэрты, запланаваныя на сакавік-красавік (мы абавязкова іх правядзем!), годна адзначылі 102-годзьдзе БНР у фармаце анлайн. Цяпер хацелася б сустрэцца з суайчыньнікамі, што знаходзяцца зараз у розных кутках свету, зладзіўшы своеасаблівы анлайн-тур.

У кожную з пазначаных датаў на сваёй старонцы ў Facebook я буду выходзіць у анлайн для пэўнай краіны.

Пачатак – а 20:00 па мясцовым часе.

Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзем час разам, праспяваем акустычна улюбёныя песні. Уваход вольны!

Падтрымаць канцэрты можна тут.

Частку сабраных сродкаў накіруем у падтрымку беларускім медыкам, што без падрыхтоўкі прынялі ўдар на сябе.

 
Справаздачы абавязкова апублікуем.