Легендарны гурт The Rolling Stones выступіць у Польшчы



Легендарны брытанскі рок-гурт The Rolling Stones выступіць у Польшчы. Стала вядомая канцэртная траса каманды на бліжэйшы час. У польскай сталіцы гурт дасць канцэрт 8 ліпеня бягучага года на Нацыянальным стадыёне.

Варшаўскае выступленне адбудзецца ў рамках другой часткі канцэртнай трасы Stones – No Filter, якая стартавала ў мінулым годзе.

Апошні раз гурт The Rolling Stones выступіў у Варшаве 11 гадоў таму. Акрамя Польшчы, сёлета музыканты дадуць канцэрты ў Вялікабрытаніі, Францыі, Чэхіі, Ірляндыі і Нямеччыне.

Перадпродаж білетаў на варшаўскі канцэрт пачынаецца 1 сакавіка, а продаж – 2 сакавіка. Чакаецца, што білеты могуць быць хутка раскупленыя на хвалі ажыятажу.

Гурт The Rolling Stones быў заснаваны ў Лондане ў 1962 годзе. Вось ужо больш за паўстагоддзя музыканты не сходзяць са сцэны.

Лідару гурту Міку Джагеру сёлета споўніцца 75 гадоў.

radyjo.net

Фота: styleinsider.com.ua

[manual_related_posts]