Лекцыя пра “Бядняцкую Біблію” Васіля Кораня



У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла публічная лекцыя “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ стагоддзя і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня” прысвечаная выставе твораў гравёра ХVІІ стагоддзя.

Распавядае біблеязнаўца Ірына Дубянецкая:

– Вельмі важная выстава, падымаем з глыбіняў гісторыі вельмі яркі культурны, інтэлектуальны феномен, пра які мы раней нічога не ведалі. Ён да нас прыйшоў, вярнуўся з Масквы. Працаваў ён у Маскве. Зроблены яны былі ў канцы 17 стагоддзя. Імя мы ведаем вельмі добра, таму што яно пазначана на саміх малюнках. Мы ведаем, што гэта гравёр Васіль Корань.

Беларус з паходжання – гравёр Васіль Корань працаваў у Маскве ў канцы сямнаццатага стагоддзя, ён лічыцца стваральнікам “рускага лубка”. Хутчэй за ўсё, ён трапіў туды не па сваёй волі, а быў паланёны падчас трынаццацігадовае вайны.  

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск