Лекцыя “Суднаходства Беларусі як субкультура” – у рэжыме анлайн



З якіх караблёў складаўся рачны нёманскі флот у міжваенныя часы існавання Другой Рэчы Паспалітай? Куды можна было дабрацца па Нёмане?

Распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

– Старыя параходы “Русалка”, “Султан”, “Баярыня” атрымалі польскія патрыятычныя назвы і паспяхова плавалі па Нёмане. Вось, напрыклад, два самыя знакамітыя нёманскія параходы – адзін з іх называўся “Ягайла”, а другі называўся “Ядзвіга”. Дарэчы, параходы гэтыя да 60-х гадоў служылі гарадзенцам спраўна. У савецкі час “Ягайла” быў перайменаваны ў “Пушкіна”, а “Ядзвіга” была перайменаваная ў “Восьмае сакавіка”. Па гендэрным прызнаку, можна сказаць.  

Лекцыя Андрэя Вашкевіча “Суднаходства Беларусі як субкультура” была арганізаваная гарадзенскім Цэнтрам гарадскога жыцця і прайшла ў рэжыме анлайн пад дэвізам „Можаш – застанься дома!”

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя