„Лепшы квас” завітаў у Гародню
Год таму
Гарадзенцы пазнаёміліся з музычным гуртом „Лепшы квас”. Гэта іх першы прыезд у абласны цэнтр. Калектыў цяпер здзяйсьняе тур па Беларусі дзякуючы моўным курсам „Мова Нанова”.
Кажа лідар „Лепшага квасу” Уладзь Лепяшынскі:
– Мы не спрабуем браць з кагосьці прыклад, але так, наша музыка можа быць падобнай да кагосьці. А так мы сябе пазіцыянуем як электрычны поп-рок, поп-панк месцамі. У нас ёсць, канешне, песні, у якіх мы шукаем нейкі сэнс жыцця, але не ўзгадваем Бога ў нашых песнях. Мы пакуль не прыйшлі да гэтага.
Гурт яшчэ ня мае свайго альбому. Гурт малады, яму толькі паўтара года.
У склад калектыву ўваходзяць музыкі з Воршы, Валожына і Менска.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара