Лепшыя паэты ўсіх часоў і народаў у новай кніжнай серыі



Пабачылі свет першыя шэсць кніжак новай серыі “Паэты планеты”. Неўзабаве з’явяцца ў продажы пераклады на беларускую мову лепшых паэтаў усіх часоў і народаў.

plakat_paety_planiety-g9exx

Пра гэтую падзею расказвае выдавец Зміцер Колас:

– Першыя шэсць кніжак выйшлі ў новай серыі “Паэты планеты”. У ёй мы ўвогуле плануем да 70-ці, а то і болей, кніжак. Мы хочам паказаць усе найлепшыя ўзоры сусветнай паэзіі. І ў нас такі фармат: адзін аўтар, адна кніжка. Спадзяемся, што гэтая серыя будзе цікавіць чытача і, калі яна будзе карыстацца попытам, то яна будзе працягвацца.

Серыя перакладаў вершаў сусветных класікаў складаецца па прынцыпе: адзін паэт, адна кніжка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]