Леў Сапега ў Слоніме



4 красавіка спаўняецца 460 гадоў з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага, ваеннага і культурнага дзеяча, канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Жыццёвы лёс канцлера Сапегі быў непарыўна звязаны і са Слонімам.

У акце Слонімска­га ра­ён­на­га кра­яз­наўча­га му­зея ад 30 ве­рас­ня 1944 го­да пе­раліча­ны раз­ра­бава­ныя пад­час Дру­гой сус­ветнай вай­ны слонімскія каш­тоўнасці. Ся­род пе­раліча­ных скар­баў, якія зніклі са слонімска­га му­зея, пад ну­марам адзін запіса­на шах­матная дош­ка з дзвюх па­лавінак з чор­на­га дрэ­ва і сла­новай касці гет­ма­на Ль­ва Са­пегі (XVI cт.). Дзя­каваць Бо­гу ў Слонімскім му­зеі да сён­няшніх дзён за­хоўва­ец­ца Ста­тут Вяліка­га княс­тва Літоўска­га 1588 го­да, пе­равы­дад­зе­ны па-поль­ску ў 1648 год­зе. Гэ­та адзіны да­кумент, які сён­ня на­гад­вае пра вы­дат­на­га дзяр­жаўна­га і гра­мад­ска­га дзе­яча Вяліка­га княс­тва Літоўска­га Ль­ва Са­пегу, які на пра­цягу 47 га­доў быў ста­рос­там слонімскім і пакінуў знач­ны след на зямлі Слонімскай.

Тыя, хто цікавіцца гісто­ры­яй Вяліка­га княс­тва Літоўска­га, ве­дае, што ў лю­тым 1584 го­да Леў Са­пега ў ран­гу пас­ла ВКЛ быў накіра­ваны ў Мас­кву да ца­ра Іва­на IV, каб вы­рашыць шэ­раг па­меж­ных пы­тан­няў і аб­мя­няц­ца ва­ен­на­палон­нымі. Ад­нак па­соль­ства ча­сова зат­ры­малі ў Ма­жай­ску, бо як­раз у са­кавіку 1584 го­да па­мёр Іван Гроз­ны. Тым не менш, на­шы пас­лы даб­раліся да рус­ка­га ца­ра Фё­дара Іва­навіча і былі ім пры­нятыя. Пе­рамо­вы ад­быліся на на­леж­ным уз­роўні, пад­час якіх бы­ло падпіса­на пе­рамір’е, а Ль­ву Са­пегу ўда­лося выз­валіць ка­ля 1000 ліцьвінаў. За ўда­лую дып­ла­матыч­ную місію Леў Са­пега 2 лю­тага 1585 го­да ат­ры­маў па­саду пад­кан­цле­ра Вяліка­га княс­тва Літоўска­га, а 20 ліпе­ня 1586 го­да ат­ры­маў па­жыц­цё­ва Слонімскае ста­рос­тва. Сю­ды ўвай­шлі два­ры і ма­ёнткі Слонімска­га па­вета — Авішчы (Віта­раж), Аль­ба (Ко­саў), Вос­траў, Ба­роўка, Бацікі, Бе­лавіца, Бліжня, Бу­ла, Бу­сячы, Вя­завец (Вен­за­вец), Дзя­рэўна, Езерніца (Азярніца), Здзе­тэль, Здзітаў Ста­ры, Іль­кавічы, Ла­дэніца, Ла­сос­на, Ме­рачоўшчыз­на, Па­лонск, Пяр­валкі, Рад­ва­нае, Ру­жаны, Сіда­раўшчыз­на, Ша­пякі, Явар. Яш­чэ да 1611 го­да Леў Са­пега ат­ры­маў у па­жыц­цё­вую спад­чы­ну Слонімскае лясніцтва, адзін двор па смерці Эраз­ма Бар­коўска­га (у 1599 год­зе), а так­са­ма прывілей вяліка­га кня­зя, па­вод­ле яко­га яго жон­цы да­вала­ся пра­ва на тры­ман­не Рэ­таўска­га і Блуд­зен­ска­га ста­рас­тваў. А го­рад Слонім стаў га­лоўнай рэзідэн­цы­яй кан­цле­ра. Фінан­са­выя маг­чы­масці Ль­ва Са­пегі хут­ка па­чалі расці, та­му ён мог не толькі сам на­бываць мнос­тва два­роў, але і да­ваць у па­зыку наяўныя гро­шы. Нап­рыклад, мінскі ва­яво­да Ян Пац 27 чэр­ве­ня 1600 го­да вы­даў яму па­зыко­вы акт на 625 коп гро­шай. Зы­ход­зя­чы з ус­косных свед­чанняў, Леў Са­пега меў шмат даўжнікоў. Ад­нак ас­ноўныя фінан­са­выя вы­даткі ён вы­карыс­тоўваў для на­быц­ця ўсё но­вых і но­вых два­роў.

Але Леў Са­пега не толькі на­бываў для ся­бе но­выя ўла­данні, ён хут­ка стаў сап­раўдным маг­на­там і быў да­волі шчы­рым ча­лаве­кам. Ён па­чаў да­рыць не­като­рыя свае ўла­данні сва­якам і сяб­рам. Кузіне Раіне Са­пежан­цы і яе му­жу Гры­галю Трыз­не Са­пега па­дара­ваў фаль­ва­рак Бу­лы, а вёс­ку Ба­роўка ах­вя­раваў слонімска­му мар­шалку Ав­ра­аму Мя­леш­ку і яго жон­цы Баг­да­не…

Леў Са­пега любіў Слонім. Пры ім го­рад над Шча­рай стаў куль­тур­ным, пра­мыс­ло­вым і палітыч­ным мес­цам. По­бач з зам­кам на бе­разе Шча­ры кан­цлер Са­пега ўзвёў му­рава­ны па­лац, дзе са студ­зе­ня 1597 го­да пра­ходзілі ге­нераль­ныя сеймікі Вяліка­га княс­тва Літоўска­га. Сю­ды пры­яз­джалі пас­ланцы з Вілен­ска­га, На­ваг­рад­ска­га, Мен­ска­га, Сма­лен­ска­га, Чарнігаўска­га і іншых ва­яводс­тваў. Гэ­тыя сеймікі ад­бы­валіся ў Слоніме аж­но да 1685 го­да, калі ўжо і не бы­ло Ль­ва Са­пегі.

У слонімскім зам­ку зна­ходзіліся і доб­рая бібліятэ­ка, архіў, тво­ры мас­тац­тва. Леў Са­пега доб­раўпа­рад­ка­ваў у Слоніме вуліцы, мас­ты, да­рогі, па­буда­ваў шмат а­ус­тэ­рыяў. У 1595 год­зе слонімскі ста­рос­та ад­навіў (спалілі крымскія та­тары ў 1506 год­зе) кас­цёл Свя­тога Ан­дрэя. Паз­ней ён быў пе­рабу­дава­ны, а су­час­ны выг­ляд на­быў у 1775 год­зе. Ся­род вялікай коль­касці са­пегаўскіх фун­да­цый (кан­цлер на тэ­рыто­рыі ВКЛ збу­даваў 25 хра­маў), кас­цёл Свя­тога Ан­дрэя ў Слоніме да сён­няшніх дзён выд­зя­ля­ец­ца сваім ад­метным архітэк­турным сты­лем. У ча­сы Ль­ва Са­пегі кас­цёл Свя­тога Ан­дрэя ў Слоніме пе­рат­ва­ра­ец­ца ў адзін з цэн­траў рэлігій­на­га жыц­ця не толькі го­рада, але і ўся­го Княс­тва. На тэ­алагічныя дыс­пу­ты сю­ды пры­яз­джалі на­ват Сы­мон Буд­ны і Пётр Скар­га.

Ак­ра­мя кас­цё­ла Свя­тога Ан­дрэя чаль­цы са­пегаўскай ды­нас­тыі ўзвялі ў Слоніме кас­цёл бер­нардзінцаў, малітоўню для рэ­гуляр­ных лю­тэранскіх ка­нонікаў. Ак­ра­мя гэ­тага Са­пегі спры­ялі рас­паўсюд­жван­ню ў Слоніме шко­лаў ды ка­легіумаў, якія дзейнічалі пры га­радскіх кас­цё­лах і цэр­квах. У Слоніме ча­соў Ль­ва Са­пегі, як піша Ва­лянцін Ду­батоўка ў сва­ёй кнізе “Архіпе­лаг Са­пегаў”, існа­вала “ад­на з са­мых вялікіх у ВКЛ дру­кар­ня, дзе, як мяр­ку­юць не­като­рыя дас­ледчыкі, набіраўся вя­домы на ўсю Еўро­пу Ста­тут Вяліка­га княс­тва Літоўска­га”.

Леў Са­пега ў Слоніме ад­кры­ваў так­са­ма но­выя кірма­шы, пра­мыс­ло­выя ма­нуфак­ту­ры, бу­даваў адміністра­тыўныя ды гас­па­дар­чыя бу­дынкі. Да­рэчы, у са­пегаўскіх тэс­та­мен­тах Слонім і ад­най­мен­нае ста­рос­тва па­да­юц­ца як ро­давая ма­ёмасць.

Слонім і яго жы­хары і сён­ня га­нарац­ца сваім гер­бам, рас­пра­цава­ным і ўхва­леным па ха­дайніцтве Ль­ва Са­пегі ў 1561 год­зе: на блакітным полі за­латы леў з гер­бам “Ліс” у ла­пах. А так­са­ма і зна­камітым Жы­ровіцкім Еван­геллем з улас­на­руч­ным фун­ду­шавым запісам кан­цле­ра. А па­лац у Слоніме, па­буда­ваны Ль­вом Са­пегам, у кан­цы XVIII ста­год­дзя пе­ра­аб­ста­люе пад свой тэ­атр Міхал Казімір Агінскі, дзе чвэрць ста­год­дзя яго “сядзіба му­заў” буд­зе це­шыць Еўро­пу сцэнічнымі пас­та­ноўкамі.

Беларускае Радыё Рацыя