Лідскі краязнаўца напісаў кнігу пра беларуска-польскага археолага



IMG_1754Краязнаўца з Ліды Леанід Лаўрэш напісаў кнігу пра Вандаліна Шукевіча, беларуска-польскага археолага. Па словах аўтара, гэта толькі пачатак працы пра гэтага вялікага чалавека, які адкрыў больш за сотню помнікаў каменнага веку, запісваў народныя паданні, легенды і прыкметы.

Пра кнігу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае Леанід Лаўрэш:

Выдавецтва “Харвест” – паліграфічы гігант Беларусі – пачало выдаваць серыю кніг “100 асоб Беларусі”. Мая кніжка 16-ая. Ужо выдадзена 20. Гэтая кніга пра Вандаліна Шукевіча – выдатнага лідзяніна, майго земляка, археолага, заснавальнік беларускай археалогіі і проста неверагодна цікавага чалавека. Прапанавалі напісаць – напісаў. Кніга выйшла добрым для нашага часу накладам – паўтары тысячы асобнікаў. Вялікая кніжка. Гэта практычна першая кніга пра гэтага чалавека, а чалавек заслугоўвае манаграфіі пра сябе.

Выданне стала шостай кнігай аўтара і неўзабаве з’явіцца на паліцах кніжных крамаў Беларусі. Папярэдні кошт кніжкі – каля 20 тысяч беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня