Літаратурна-музычныя зазімкі ў Лідзе



У Цэнтральнай лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі літаратурна-музычныя зазімкі. Гэта ўжо стала добрай традыцыя праводзіць у Лідзе такія мерапрыемствы напярэдадні надыходзячай зімы.

У гэтым годзе было вырашана прысвяціць пэўную частку імпрэзы старадаўняй беларускай кухні. Пры чым, асноўная частка страваў, прадстаўленых гасцям зазімкаў, была ўзятая з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, зазначыла адна з гаспадыняў Тарэза Чайко:

– Мы вельмі стараліся, каб на гэтым стале былі стравы, падобныя да тых, якія былі ў героеў Якуба Коласа з паэмы „Новая зямля”. Усім даспадобы прыйшліся і блінцы, і аладкі, і верашчака, і квас, і насолы былі, і нават выпечаны хлеб свой хатні, і сыр, і капуста квашаная, гуркі соленыя.

[Not a valid template]

Акрамя смачнага пачастунку перад гасцямі лідскіх зазімкаў выступілі ўдзельнікі фальклорна-этнаграфічнага гуртка лідскага Цэнтра традыцыйнай беларускай культуры “Спадчына” і бард Зміцер Бартосік.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя