Літаратурная сустрэча «Нежаночы твар кахання: паэзія Насты Кудасавай» у Менску



Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурную сустрэчу, прысвечаную творчасці паэткі Насты Кудасавай.

Дата: 19 лютага

Час: 16.00

Месца: бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», вул. В. Харужай, 25 к. 3, Менск

Сустрэча засяроджана на творчай постаці Насты Кудасавай — беларускай паэткі пакалення 2000-х, якая здолела ўзбагаціць беларускамоўную інтымную лірыку інтанацыяй эмацыйнага надрыва, пачуццëм самастаяння над безданню адчаю, у якіх пазнаюцца і матывы рускай літаратуры Срэбнага веку.

Разам з вядоўцай Аленай Лепішавай, кандыдатам філалагічных навук, літаратуразнаўцай і пісьменніцай, удзельнікі сустрэчы паспрабуюць вызначыць унёсак Насты Кудасавай у «жаночую паэзію», стварыць уяўленне аб яе творчым станаўленні, а таксама вызначыць узаемасувязі з нацыянальнай і рускай літаратурнымі традыцыямі.

Да абмеркавання прапануюцца вершы з паэтычнага зборніка «Маё невымаўля» (Кнігазбор, 2016), прызнанага «Кнігай году», а таксама іншыя творы, добра вядомыя ў Беларусі і за мяжой, перакладзеныя на многія і многія мовы.

[manual_related_posts]