Літаратурная сустрэча памяці Васіля Сёмухі ў Берасці
У панядзелак, 11-га сакавіка, а 16.00, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Берасця (бульвар Шаўчэнкі, 4) адбудзецца ЛІТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА памяці Васіля СЁМУХІ, слыннага перакладчыка, народжанага на Пружаншчыне.
Будуць прэзентаваныя 10 апошніх кніг серыі “ПАЭТЫ ПЛАНЕТЫ” (Ду Фу, Юсцінас Марцінкявічус, Алесь Разанаў, Фрыдрых Шылер, Візма Бэлшавіца і іншыя) і два першадрукі серыі “Драматургі планеты” (сярод іх Бертольд Брэхт у перакладзе дзядзькі Васіля).
Удзел бяруць перакладчыкі Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі, Яўген Бяласін, выдавец серый Зміцер Колас і старшыня СБП Барыс Пятровіч.
Будуць даступныя кнігі выдаўца Зміцера Коласа, у тым ліку кнігі серыі “Паэты планеты” (агулам выйшла 53).
Напрыканцы сустрэчы аўтограф-сесія перакладчыкаў і аўтара (Алесь Разанаў).
