Літоўскі інвестар адродзіць ў цэнтры Гародні аблічча будынкаў XVI стагоддзя



Многія гарадзенцы не ведаюць, што на месцы сквера, размешчанага за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў і перад Домам быту, у XVI-XVII стагоддзях была ўзведзена адна з каштоўных пабудоў квартала на вуліцы Замкавай – Дом Рыбака.

Гэты будынак праіснаваў да 1968 года. Затым яго і яшчэ два суседніх знеслі, паколькі пачалі ўзводзіць Дом быту.

Фота: Дом Рыбака ў 1957 годзе, з сайта hrodna.life

На пустцы, што ўтварылася, плошчай 0,15 гектара разбілі сквер.

Гэтае месца нагледзеў літоўскі інвестар ЗТАА «ГД-груп» для будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта. У сваім абгрунтаванні праекта інвестар паказаў, што навабуд будзе знешне падобны да знесенага комплексу з трох будынкаў, у тым ліку да Дому Рыбака.

Фота з сайта hrodna.life

У канцы мінулага года эскізныя рашэнні «Будаўніцтва гандлёва-офіснага цэнтра ў раёне дома па вуліцы Замкавай, 12 у Гародні» ўхваліла і рэкамендавала для далейшага праектавання Міністэрства культуры.

grodnonews.by