Лукашэнка выдзеліў грошы на кансервацыю касцёла ў Мсціславе і замка ў Гальшанах



Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвярджаецца рашэнне савета фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грошай „для рэалізацыі шасці культурных праектаў”, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Будзе прафінансаванае аднаўленне радавой сядзібы Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе”. Прадугледжаны грошы на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслоенага жывапісу XVIII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

„Ажыццяўленне гэтых праектаў будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, пашырэнню іх турыстычнага патэнцыялу”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by