Лялечны тэатр Баранавіцкага ТБМ набывае папулярнасць



Беларускі лялечны тэатр Баранавіцкай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы”, створаны не так даўно, але ўжо набывае  папулярнасць.

З казкай “Каза Манюка” дарослыя артысты тэатра – сябры Таварыства  -выступаюць у дзіцячых садках і школах. Тэатр створаны з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, кажа адна з арганізатарак лялечнага тэатра Таццяна Малашчанка:

– Сама ідэя была, каб збіраць дзяцей па садках для беларускамоўнага класа.

Паводле старшыні Таварыства беларускай мовы Мікалая Падгайскага, спачатку лялек арэндавалі, а потым пашылі свае. Шылі сем’ямі сябры таварыства.

– Нашы беларускія лялькі робяць самыя розныя людзі. Дзеда, бабу і ўнучку ў нас рабіла сям’я Тумашчыкаў. Але паралельна мы яшчэ заказвалі лалек дачцэ Аркадзя Несцерука, якая працуе настаўніцай. Яна вельмі таленавіты чалавек, зрабіла камплект цудоўных лялек.

Нядаўна нават  былі сумесныя гастролі з лялечным тэатрам сярэдняй школы №10. Выступалі ў дзвюх школах Баранавіцкага раёна. Прыемна бачыць, што дзеці  з задавальненнем глядзяць пастаноўкі на роднай мове, гавораць акторы тэатра.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя