Лялькі для дарослых у цэнтры беларускай сталіцы



Лялькі для дарослых выставілі ў цэнтры беларускай сталіцы. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася міжнародная выстава аўтарскай лялькі «Панна Doll’я». Распавядае яе арганізатар Надзея Ціганоўская:

— Я сама раблю лялькі і я ўжо на працягу 4 гадоў ладжу праект «Панна Doll’я». Гэта міжнародны праект, які пастаянна ў нас недзе выстаўляецца, і ў Расеі і ў краінах Балтыі, у еўрапейскіх гарадах. Я вельмі хачу, каб беларускага аўтара лялек ведалі па ўсім свеце. На гэтай выставе большая частка — беларускія майстры і тэхніка прац за кароткі перыяд вырасла да міжнародных маштабаў. Я гэтым ганаруся.

На выставе прадстаўлены лялькі, выкананыя практычна ва ўсіх тэхніках: ад тэкстыльных да бронзавага ліцця. Традыцыйна выраб лялек – жаночая справа. Таму, сярод удзельнікаў выставы, не знойдзеш мужчын-мастакоў.

mova_fsns3s

l13kb0apbfk

zwyr964-u14

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Вконтакте