“Ляпіс Трубяцкой” зайграе развітальны канцэрт у Вільні



23 жніўня гурт „Ляпіс Трубяцкой” у рамках развітальнага тура „Клоўна няма – Happy End Tour” дасць канцэрт для беларускай публікі ў Вільні. Выступ адбудзецца на адкрытай пляцоўцы клюбу Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў.

З 1 верасня „Ляпіс Трубяцкой” спыніць сваё існаванне. Акрамя Вільні калектыў дасць развітальныя выступы толькі ў Маскве, Пецярбургу і Кіеве.

Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы. Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка білетаў на гэты канцэрт для беларусаў забяспечана бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 па 24 жніўня ўключна.

Падача дакументаў спрошчаная – даведкі з месца працы/вучобы, пацверджання плацежаздольнасці не патрабуюцца.

Беларускае Радыё Рацыя