Лятучы ўніверсітэт працягвае працу ў анлайн



Працягнуць навучанне ў анлайн фармаце і даваць лекцыі ў час дваровых святаў хочуць у 2021 годзе прадстаўнікі Лятучага ўніверсітэту.

Сацыёлаг, метадолаг, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхнологій Таццяна Валадажская расправяла пра тое, з чаго складаецца праграма і на што яна скіраваная:

– Місія Лятучага ўніверсітэта найперш у падтрымцы асяродку мыслення ў Беларусі. То бок гэта інтэлектуальная праца, гэта праца з інтэлектуальнай супольнасцю і развіццё такога месца, якое клапаціцца пра мысленне. Гэта ініцыятыва, якая збірае вакол сябе розных людзей, то бок гэта не арганізацыя, а менавіта такая ініцыятыва, праграма пабудовы ўніверсітэта ў Беларусі, як ідэі.

У Лятучага ўніверсітэту распрацаваная дыстанцыйная платформа для навучання, што адпавядае не толькі каронавіруснай сітуацыі, але ў і сучасным тэхналогіям анлайн-адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя