Лявон Тарасэвіч: Мастацтва шукае новыя дарогі



У эфіры нашага радыё пабываў мастак Лёнік Тарасэвіч:

РР: Куды б вы не выязджалі, то заўсёды вяртаецеся.

Жыць на сваёй зямлі, дзе твае карані, або жыць на „эміграцыі”, а Беласток ці Варшава з’яўляюцца эміграцыяй. Калі ты не маеш падмурку, то стварыць сучаснае немагчыма.

РР: Месца – хата, вельмі важнаягэта было заўважна на апошняй выставе.

– Гэта датычыць усіх народаў, усіх этнічных групаў. Заўсёды мацнейшыя стараюцца выгнаць слабейшых, так заўсёды было ў гісторыі, што паказвае сённяшні дзень. Я рабіў выставу ва Уроцлаве, адкуль была выселеная нямецкая супольнасць. Я ніколі не думаў, што прыйдзе нейкая вайна, што гэта адбудзецца пры маім жыцці на нашых землях. У нашай вёсцы Валілы жыло каля 500 чалавек, а сёння жыве 90. Якім мог бы быць патэнцыял нашых земляў, як бы мы жылі, каб не бежанства і не Другая сусветная вайна. Калі б мы не мусілі ехаць па хлеб у Амерыку, або цяпер у Англію ці Нарвегію. Эканамічныя цэнтры заўсёды высмоўтвалі найбольш актыўных люзей. Чалавек едзе туды, дзе „цяплей”.

РР: Кажуць, што мастакі выконваюць ролю, якую перасталі выконваць журналісты.

– Журналістыка каментуе рэчаіснасць, а мастацтва шукае новыя дарогі, яно паказвае, як можна знайсці новы шлях, як можна знайсці новыя дарогі. Трэба быць супраць чагосьці, каб будаваць новае. Дзеці бунтуюць супраць бацькоў, гэта пазітыўна, бо яны хочуць стварыць свой новы свет.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]