Лявон Валасюк прэзентаваў свой новы паэтычны зборнік „Вечаровы настрой”



Прэзентацыя зборніка літаратара і краязнаўцы Лявона Валасюка адбылася ў канферэнц-зале берасцейскай гарадской бібліятэкі імя Пушкіна. У кнігу „Вечаровы настрой” увайшлі вершы, напісаныя за апошніх некалькі гадоў. Выданне падзелена ўмоўна на шэсць раздзелаў.

Лявон Валасюк адзначыў, кніга з’яўляецца падагульненнем апошніх некалькіх гадоў яго творчага жыцця.

– Новы зборнік «Вечаровы настрой» можна сказаць чакаў сваёй чаргі, бо апошні зборнік, «Знакі на валуне», я выдаваў у 2010 годзе. І паступова працаваў, адбіраў і рыхтаваў вось гэты зборнік. Прамінула шмат часу, але гэтыя гады не прайшлі дарэмна для мяне ў творчым сэнсе.

Выхад зборніку вершаў „Вечаровы настрой” прымеркаваны да 500-годдзя выдання першай Скарынаўскай Бібліі.

Азнаёміцца з новай кнігай Лявона Валасюка можна пакуль толькі ў бібліятэках гораду.

 

Беларускае Радыё Рацыя