Лявон Вольскі “Псіхасаматыку” прэзентуе ў Вільні



Лявон Вольскі рыхтуецца прэзентаваць новы альбом у Вільні. Дзвухгадзінны канцэрт супольна з нарвежскімі музыкамі пройдзе ў клубе Lof-tas 3 снежня. Для гледачоў з Беларусі прадугледжаная візавая падтрымка. Новы альбом называецца “Псіхасаматыка”.

Музыка наступным чынам пракаментаваў абраную назву праграмы:

– Груба кажучы, калі ў нас нейкія болі ў арганізме, то яны могуць быць справакаваныя нейкімі псіхічнымі рэакцыямі, часта выклікаюць гэта нейкія негатыўныя падзеі. Я лічу, што гэта досыць актуальна для нашага грамадства – такая назва.

Аб прэзентацыі альбома ў Беларусі гаворкі не вядзецца. “Гэта практычна неверагодна”, – кажа Лявон Вольскі. Ён па-ранейшаму ў “чорных спісах” забароненых музыкаў. “Псіхасаматыка”, як і папярэднія рэлізы, з’явіцца ў Сеціве для вольнага спампоўвання. Дзеля гэтага Вольскі хоча паспець аднавіць свой персанальны сайт.

volski-afisha

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]