Лёс слонімскай сінагогі зноў павіс у паветры



Два гады таму дзіцячая рускамоўная пісьменніца з Менску Ілона Караваева прадала сваю кватэру ў сталіцы і купіла ў Слоніме гістарычную сінагогу 1642 года.

Слонімцы спадзяваліся і верылі, што нарэшце самы старэйшы помнік горада над Шчарай пачнуць рэканструяваць. Але надзеі аказаліся марнымі. Тым больш, што ў свеце пачаў гаспадарыць каронавірус, потым Беларусь патрапіла пад еўрапейскія санкцыі, пачалася вайна ва Украіне і г.д., таму ўсім, найперш багатым людзям і краінам, стала не да слонімскай сінагогі.

Дзеля рэстаўрацыі сінагогі Ілона Караваева нават стварыла спецыяльны фонд “Ратуючы спадчыну”, які павінен быў збіраць сродкі на рэканструкцыю помніка. Праўда, інвестараў і дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта не знайшлося.

І вось вынікі: 14 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе ліквідавалі фонд “Ратуючы спадчыну”. Ініцыятарам выступіла сама заснавальніца фонду Ілона Караваева. А, значыць, што ўжо праектам рэканструкцыі слонімскай сінагогі яна займацца не будзе, бо на гэта няма сродкаў. Так што лёс слонімскай сінагогі зноў павіс у паветры. І калі яшчэ некалькі гадоў яе не змогуць рэканструяваць, то сінагогу чакае трагічны лёс.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]