Людміла Рублеўская: Займаюся стварэннем нацыянальнага міфу



«Паміж кніжных старонак шукайце мяне…» – такая творчая аўтарская сустрэча з літаратаркай Людмілай Рублеўскай адбылася ў берасцейскай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна.

Творца прадставіла свае вершы і прозу, асноўнаю часткаю якой з’яўляюцца гістарычныя раманы.

Людміла Рублеўская адзначыла, што ў сваёй творчасці яна робіць акцэнт на беларускую гісторыю:

– Па-ранейшаму займаюся стварэннем прымальнага нацыянальнага міфу. Гэта значыць вобраза Беларусі, беларускай гісторыі, беларускага нацыянальнага. У гэтым нацыянальным міфе я стараюся прыўнесці тры асноўныя складнікі: Беларусь рыцарскай эпохі, ВКЛ, Беларусь інсургенцкая – 19-ае стагоддзе паўстанне, пакаленне беларускіх пісьменнікаў, знішчанае 30-ых гадоў, пра якое дасюль, мала вядома.

Людміла Рублеўская праз мастацкія сродкі ўздымае сацыяльныя і нацыянальныя тэмы, сярод якіх праблема ўжывання беларускай мовы, нацыянальнай годнасці, палітычных рэпрэсій у савецкія часы, вінішчэння інтэлегенцыі ды так далей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце