Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы



У Менску працягвае сваю працу 24-ая міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У рамках выставы запланавана шмат розных мерапрыемстваў з удзелам не толькі знакамітых пісьменнікаў, але і маладых творцаў. Сёння, 12 лютага, на кніжнай выставе побач са стэндам выдавецтва «Янушкевіч» адбудзецца аўтограф-сесія маладой пісьменніцы Людмілы Шчэрбы. Яна прадставіць сваю новую кнігу «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця».

– Я вельмі хвалююся, таму што гэта першая мая аўтограф-сесія. Раней я звычайна толькі сябрам падпісвала свае кнігі, у нефармальных абставінах. А каб вось так, калі прызначаны час і прыйдуць людзі менавіта на гэтую падзею, то такое ўпершыню. Канешне, я вельмі хвалююся.

Пачатак аўтограф-сесіі Людмілы Шчэрбы на менскім кніжным кірмашы а 12-й гадзіне. У мерапрыемстве возме удзел і выдавец рамана – Андрэй Янушкевіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя