Магчыма, знойдзены беларускамоўны верш Адама Міцкевіча
Магчыма, знойдзены верш знакамітага паэта Адама Міцкевіча на беларускай мове. Пра гэта піша прафесар Адам Мальдзіс у газеце „СБ. Беларусь сегодня”.
Непадпісаны верш быў апублікаваны яшчэ ў 1902 годзе ў Швейцарыі. Меркавалася, што аўтар — паэт, фалькларыст, драматург Ян Чачот. Але і Мальдзіс, і складальнік кнігі твораў Чачота Кастусь Цвірка мяркуюць, што насамрэч гэты верш-імправізацыю напісаў Адам Міцкевіч. Ураджэнец Беларусі, ён ведаў беларускую мову з дзяцінства, але пісаў – па-польску.
