“Магдэбурскае права маёй душы’’ – кніга Настассі Нарэйкі



“Белая сукенка’’, ’’Я хачу быць з табой’’, “Бачыць Бога’’, “Дзякуй табе, зорачка’’. Такія апавяданні ўвайшлі ў першую ў жыцці выдадзеную кнігу камянецкай маладой літаратаркі Настассі Нарэйкі. Усе яны на тэму сэнса жыцця, кахання і чалавечай годнасці.

Маладая творца патлумачыла, што назва кнігі “Магдэбурскае права маёй душы’’ была абрана невыпадкова:

– З гэтым зборнікам, асабліва з назвай, было нямала праблем. Я яшчэ калі рыхтавала, мне казалі змяніць назву: „Ён вельмі цяжкі, людзі не зразумеюць, ніхто тваю кніжку не купіць”, але пакінула як ёсць. “Магдэбурскае права маёй душы” – гэта свабода маёй душы, свабода быць самім сабой. Мне задецца, што гэта для чалавека самае галоўнае, быць свабодным унутры і тады ты будзеш свабодным і звонку.

Асноўная тэма апавяданняў маладой пісьменніцы – гэта жыццёвыя лёсы, з якімі яна сутыкаецца штодзённа ў сваёй журналісцкай дзейнасці. Праўда, часамі прыходзіцца змяняць сапраўдныя назвы і імёны, падкрэслівае творца.

Беларускае Радыё Рацыя